Прославились трудом. На Ушачской районной Доске почёта новые имена и трудовые коллективы

Па выніках працы за 2014 год рашэннем раённага выканаўчага камітэта на раённую Дошку гонару занесены: АЛАБІН Сяргей Аляксандравіч – начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. БУХАЛКА Мікалай Іванавіч – старшыня Ушацкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. ДАНЬКОВА Людміла Іванаўна – настаўнік нямецкай мовы дзяржаўнай установы адукацыі “Ушацкая сярэдняя школа”. ДАРОШЧАНКА Іван […]

Продолжить чтение

В рамках акции «Белая Русь» украшает Беларусь» первичные организации объединения занимались наведением порядка и озеленением

Стала добрай традыцыяй праводзіць ва Ушацкім раёне мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі “Белая Русь” упрыгожвае Беларусь”. Вось і нядаўна аб’ектамі для правядзення работ па навядзенні парадку на зямлі, азеляненні тэрыторыі пярвічных арганізацый грамадскага аб’яднання сталі аддзяленне кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Вяркудах, дзіцячы аздараўленчы лагер “Турасполле” і Ушацкая цэнтральная раённая бальніца. […]

Продолжить чтение

Внимание молодые фотографы! Проявите себя в конкурсе «Место молодёжи в жизни района»

Зараз ва Ушацкім раёне пражывае каля дзвюх тысяч маладых людзей. Пра тое, на што разлічваюць, як праводзяць вольны час і ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці Ушаччыны тыя, каму ад 14 да 31 года, раскажа ў хуткім часе фотавыстава работ удзельнікаў конкурсу непрафесійных мастакоў і фатографаў “Месца моладзі ў жыцці раёна”, арганізатарам якога выступіў аддзел ідэалагічнай работы, […]

Продолжить чтение

Утверждён график проведения централизованного тестирования

Графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі ад 13 красавіка 2015 года. Сёлета ЦТ будзе праводзіцца з 14 па 27 чэрвеня, рэзервовы дзень – 2 ліпеня. У параўнанні з 2014 годам у пералік уступных іспытаў уведзена кітайская мова; у адзін дзень плануецца правядзенне ЦТ адначасова па двух вучэбных прадметах: сусветнай гісторыі навейшага часу і […]

Продолжить чтение

Санаторий на дому — новая форма работа территориального центра социального обслуживания населения

Жыццё не стаіць на месцы – у пажылых і інвалідаў з’яўляюцца новыя запатрабаванні, якія не заўсёды можна вырашыць у рамках традыцыйнага абслугоўвання. Менавіта па гэтай прычыне ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі на доме ТЦСАН Ушацкага раёна праблемы абароненасці названай катэгорыі грамадзян вырашаюцца шляхам укаранення інавацыйных форм работы. Адной з іх з’яўляецца «санаторый на доме», якую пачалі […]

Продолжить чтение

Дубровка ещё живая! Работники Дубровской больницы организовали субботники по наведению порядка в деревне

Гэтая некалі адна з самых буйных і прыгожых вёсак раёна зараз пакрыху прыходзіць у запусценне, і калі руплівыя гаспадары большасці тутэйшых сядзіб стараюцца падтрымліваць на сваіх участках прыгажосць і парадак, то грамадскія тэрыторыі, двары кінутых дамоў выглядаюць неахайна. “Якой жа недагледжанай стала ваша Дубраўка!” – з папрокам заўважыла, заехаўшы каля месяца таму ў мясцовую бальніцу, […]

Продолжить чтение

Завещание — только собственноручно! На вопросы читателей отвечает нотариус нотариальной конторы Ушачского района

Падчас “прамой лініі” з чытачамі газеты, якую праводзіла натарыус натарыяльнай канторы Ушацкага раёна Жанна Леанідаўна Каваленка, паступіла два тэлефанаванні. Абодва яны датычыліся тэмы спадчыны. Адказы, магчыма, стануць карыснымі і для іншых ушачан. – Ці магу я ўзяць сваю ўнучку для складання завяшчання або перадаць праз яе завяшчанне натарыусу? В.П.Мацюшэнка, в.Цялічына. – Не, так зрабіць вы […]

Продолжить чтение

Вышивание стало для Галины Михайловны Шарко увлечением всей жизни

– Галіна  Міхайлаўна Шарко сапраўдны майстар вышывання! Калі  зойдзеце ў яе дом, безумоўна падумаеце, што трапілі ў  музей народнай творчасці,  – сказала мне напярэдадні сустрэчы з жанчынай загадчыца Жарскага сельскага клуба Галіна Васільеўна Судак. Гэта аказалася сапраўды так. У доме Галіны Міхайлаўны з вёскі Петухі адразу адчуваецца творчая атмасфера. Вочы разбягаюцца: не паспеўшы разгледзець адно, […]

Продолжить чтение

Ушачские волейболисты отлично выступили на открытом чемпионате в Лепеле

Амаль тры тыдні праходзіў у Лепелі адкрыты чэмпіянат па валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў. Па даўняй традыцыі туды запрасілі і ўшацкую мужчынскую і жаночую зборныя. З кожным годам усё складаней выстаўляць на падобныя турніры валейбольныя каманды, бо гэты некалі самы папулярны ў раёне від спорту ў нас пакрыху адмірае. […]

Продолжить чтение

Информация для владельцев плавательных средств

Не за гарамі пачатак сезона, калі можна будзе спускаць на ваду лодкі, катэры, гідрацыклы і іншыя плавальныя сродкі – сёлета ён пачнецца з 8 чэрвеня. Таму іх уладальнікам неабходна загадзя паклапаціцца аб законнасці адпачынку на вадаёмах. Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах нагадвае, што рэгістрацыі і класіфікацыі падлягаюць усе маламерныя судны, за выключэннем грабных лодак грузападымальнасцю […]

Продолжить чтение

Как в Ушачском районе ведётся работа по созданию безбарьерной среды для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями

Летась у рэдакцыю завітаў жыхар мікрараёна Еўдакіі Лось і выказаў такую думку: “Канечне, вельмі прыемна, што па нашай вуліцы паклалі новы асфальт. Аднак асабіста мяне, чалавека з парушэннем функцый апорна­рухальнага апарату, і некаторых пажылых грамадзян засмучае наяўнасць ля ўваходу ў магазін “Прыазёрны” занадта высокага бардзюра. Пераадолець яго нам няпроста, таму, каб трапіць у гандлёвую кропку, […]

Продолжить чтение