Выездной приём в Косарях

Выязны прыём у Касарах, які правёў на гэтым тыдні старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак, падняў пытанні, якія, канечне, з’яўляюцца для жыхароў вёскі злабадзённымі. Зноў паўстала праблема з нарыхтоўкай дроў на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства. Дырэктар КУСГП “Вялікадолецкае” І.П.Дарошчанка растлумачыў, што ўзнікла яна таму, што адведзеныя сёлета ўчасткі ўжо выразаны, а зараз рыхтуюцца дакументы на адвод чарговых. Алег Анатольевіч даў […]

Продолжить чтение

Общественная приёмная

Кожны месяц працуе “грамадская прыёмная”, якая адкрыта пры райвыканкаме, каб аказаць бясплатную юрыдычную кансультацыю маламаёмным катэгорыям грамадзян. Раз у месяц згодна з графікам у “грамадскую прыёмную” прыходзяць прадстаўнікі пракуратуры, суда, натарыус і адказваюць на пытанні грамадзян. На старонках газеты мы будзем друкаваць тыя, што закранаюць інтарэсы шырокага кола жыхароў раёна. Чарговы раз у “грамадскай прыёмнай” […]

Продолжить чтение

Новая выставка

– Падобнай выставы ў нас яшчэ не было, – гавораць супрацоўнікі музея народнай славы імя У.Е.Лабанка. Адзначаюць гэта і наведвальнікі, якія паспелі паглядзець выставу. І сапраўды, работы, што размясціліся ў выставачнай зале, выбіваюцца з шэрагу прывычных нашаму воку твораў. “Кунсткамера” – менавіта так называецца выстава. Яе аўтары— дзве маладыя дзяўчыны – Юлія Гайко і Юлія […]

Продолжить чтение

Делегаты на Всенародное собрание от Ушаччины

На раённым сходзе ўпаўнаважаных старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак давёў да ведама прысутных вынікі выканання Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і раёна за перыяд, які прайшоў пасля папярэдняга сходу, расказаў аб задачах, якія трэба будзе вырашаць у 2011-2016 гадах. А затым перайшлі непасрэдна да вылучэння дэлегатаў. Прапануючы кандыдатуру Алега Анатольевіча Кавалёнка – старшыні райвыканкама, дырэктар ПУП […]

Продолжить чтение

Появилось 6 новых ушачан

У кастрычніку ў нашым раёне было зарэгістравана шэсць нараджэнняў – трох хлопчыкаў і трох дзяўчынак. Міхаіл Іваненка, Віялета Дук, Кіра Полазава, Максім Каваленка сталі першынцамі. Другое дзіця – дачка Анастасія – нарадзілася ў Юліі Рынатаўны і Сяргея Васільевіча Лёляў. А сям’я Таццяны Рыгораўны і Валерыя Пятровіча Волахаў з нараджэннем сына Івана адразу ператварылася ў мнагадзетную. […]

Продолжить чтение

«Озёрные россрани» предлагают отдых

Тураператар нашага раёна – таварыства “Азёрныя ростані” — не толькі прапагандуе адпачынак на Ушаччыне, запрашае на экскурсіі па вызначаным маршруце, выпусціла адпаведныя буклеты і сцяжкі, аднак і ўшачанам можа прапанаваць адпачынак на любы густ. Згодна з падпісаным пагадненнем з іншай турыстычнай фірмай, выбраць праз “Азёрныя ростані” цяпер можна любую краіну і любы від адпачынку.

Продолжить чтение

Куриный павильон

У чацвер, 28 кастрычніка, на рынку г.п.Ушачы з’явілася новая гандлёвая кропка па продажы мяса куранятаў-бройлераў, якое завозіцца з прадпрыемства “Вітконпрадукт”. Акрамя стандартнага асартыменту прадукцыі, тут можна набыць больш за 30 найменняў паўфабрыкатаў хуткага прыгатавання ў замарожаным і астуджаным выглядзе. Найбольшай папулярнасцю, па словах прадаўца, карыстаюцца курыныя тушкі, каўбаскі, крылышкі фаршыраваныя, печань, страўнічкі, фарш, а таксама […]

Продолжить чтение

Подготовка к зиме

На вытворчай нарадзе, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Анатольевіч Кавалёнак, разглядалася шмат пытанняў. Па-першае, аб расчыстцы дарог у зімовы час. Паколькі праблем з расчысткай трас не ўзнікала нават у мінулую складаную зіму, то асаблівую ўвагу трэба звярнуць на расчыстку вясковых дарог. Павінен быць складзены і прытрымлівацца графік расчысткі вёсак, а дапамогу ДРБУ-105 і […]

Продолжить чтение

Вопрос Президенту.

Што цікавіць сучасную моладзь? На гэтае пытанне адказала ўсебеларуская акцыя “Пытанне Прэзідэнту”, якая праходзіла з 14 красавіка па 25 мая. Яе ініцыятарамі сталі грамадскія аб’яднанні “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. Удзельнікам акцыі была дадзена магчымасць накіраваць пытанне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Адукацыя, развіццё краіны, знешняя палітыка, ну і, вядома, асабістыя пытанні – […]

Продолжить чтение

Экологическое направление

Ужо не адзін год паміж раённым аддзелам адукацыі і раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя існуе цеснае супрацоўніцтва. Выхаванцы дашкольных устаноў і вучні агульнаадукацыйных школ удзельнічаюць у экалагічных конкурсах і акцыях па пасадцы лесу, вырабе шпакоўняў і сінічнікаў, працоўныя дэсанты па ўборцы лясных і паркавых масіваў, конкурсы малюнкаў і плакатаў, фотаконкурсы. Гэта пашырае […]

Продолжить чтение

праздник департамента «Охрана»

29 кастрычніка падраздзяленні Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь адзначылі 58-ю гадавіну стварэння службы, а работнікі сваё прафесійнае свята. Сёння яны выконваюць вялікі спектр задач, трымаюць курс на забеспячэнне высокага ўзроўню захаванасці дзяржаўнай і іншых форм уласнасці, асабістай маёмасці і бяспекі грамадзян. Калектыў Ушацкага аддзялення Дэпартамента аховы сабраўся на ўрачысты сход з нагоды прафесійнага […]

Продолжить чтение