Новостройки и проблемы новосёлов

Экскурсіі па сваіх кватэрах пяцёра жыхароў жыллёва-будаўнічага кааператыва № 11 (апошні здадзены дом па вуліцы Віцебскай) праводзілі неаднойчы. З гэтым домам выдатна знаёмы як раённыя ўлады, так і камісіі рознага ўзроўню. А пачалося ўсё пасля шчаслівага перасялення ўладальнікаў тых пяці кватэр, якія здаваліся з поўнай аддзелкай. Прыгожы знешне, з чарапічным дахам, выдатнай планіроўкай, прасторнымі пакоямі […]

Продолжить чтение

Деревня Загорье Ушачского района

Вёска Загор’е Вяркудскага сельсавета знаходзіцца ў 23 кіламетрах ад раённага цэнтра. У 1864 годзе яна ўваходзіла ў састаў казённага маёнтка Чарсцвяды, пазней – належала сельскагаспадарчаму таварыству з такой жа назвай у Чарсцвядскай воласці Лепельскага павета. Сёння не кожны ўяўляе, што ў 1905 годзе ў 45 дварах тут пражывала 273 жыхары. Вёска адносілася да Чарсцвядскага праваслаўнага […]

Продолжить чтение

Нина Иосифовна Грак

Дом гэты стаіць адразу на ўездзе ў Загор’е і прыцягвае ўвагу незвычайнай дагледжанасцю. І вакол яго ўсё зроблена, як гаворыцца, да толку. Пабудавана лазня, студня, хоць цяпер ужо ў доме ёсць водаправод. Кветкі ўкрыты лапнікам. І асабліва цікава, што ў двары стаіць пластыкавая пальма. Гаспадыня расказвае, што сын, які жыве ў Наваполацку, старанна рабіў яе, […]

Продолжить чтение

Старейшина Загорья Галина Грак

У вёску Загор’е Галіна Канстанцінаўна выйшла замуж. Прайшлі гады. Сёння, як і раней, калі працавала на Вяркудскім ФАПе загадчыцай, жыве клопатам аб сваіх аднавяскоўцах. Галоўнае, яна першая прыходзіць на дапамогу кожнаму, у каго з’явіліся адхіленні са здароўем. Галіна Канстанцінаўна здольна і па чалавечых якасцях зразумець радасць і любую бяду суседа, паспачуваць, нешта параіць. Разам з […]

Продолжить чтение

Владимир Северин

З Уладзімірам Северыном маё кароткае знаёмства гэтай восенню адбылося ля яго бацькоўскай хаты. Механізатар заехаў дадому на абед. Працаваў непадалёк на полі. – Уношу калійныя ўгнаенні, – расказаў Уладзімір. – Трэба думаць пра будучы ўраджай. – А на якіх работах быў заняты летам? – Даводзілася нарыхтоўваць кармы, – адказаў ён. – На прэс-падборшчыку ўбіраў сена, […]

Продолжить чтение

Чернышовы из Загорья

Галіна Пятроўна Чарнышова гэты дзень праводзіла як звычайна. Раніцай падрыхтавала сняданак. Справілася па гаспадарцы (а гэта карова, свінні, цяляці, куры), выцепліла ў печы, паставіла варыць страву. Гадзін у адзінаццаць у хаце было ўжо ідэальна прыбрана, у печы тушылася свініна. Нават апошнія восеньскія кветкі красаваліся ў вазе. Так Галіна Пятроўна Чарнышова чакала на абед свайго мужа. […]

Продолжить чтение

Тамара Бородёнок

НЯЎДАЛЫ ЖАРТ (гумарэска) Перад Новым годам вечар. Яську запрасіў Мяфодзь. –       Хочаш, брат, папарыць плечы? У лазню да мяне прыходзь. Ясь сабраў бялізну хутка, Пачаў венік выбіраць. І надумаў той мінуткай Ён Мяфодзю напужаць. Як у лазні распрануўся, То Мяфодзю кажа: “Стой! Скокні, покуль не разуўся Ты да студні за вадой”. –       Дык жа хопіць […]

Продолжить чтение

Юбилей В.Короткевича

Сёлетні лістапад падарыў нам значную падзею ў культурным і літаратурным жыцці краіны. 26 лістапада споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка У.Караткевіча. Няма патрэбы гаварыць пра тое, што Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч – адна з самых велічных постацей у нашай літаратуры 20 стагоддзя. У настаўніцка-вучнёўскім калектыве Арэхаўскай сярэдняй школы яшчэ ў пачатку года быў акрэслены […]

Продолжить чтение

Пенсии и помошь нуждающимся

Пенсіі, дапамогі і сацыяльныя паслугі — тэмы заўсёды актуальныя. На “прамой лініі”, якую нядаўна праводзіла ў рэдакцыі газеты “Патрыёт” начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вікторыя Станіславаўна ГУГІНА, паступіла многа тэлефанаванняў Першае тэлефанаванне датычылася вырашэння праблемы налічэння пенсіі па ўзросце. Грамадзянка звярнулася ў арганізацыю, дзе працаваў яе сын, за даведкай аб атрыманні […]

Продолжить чтение

Из зала суда

З ПАДРОБЛЕНЫМІ ДАКУМЕНТАМІ Грамадзянін Дрозд С.У. у 2006 годзе за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення быў пазбаўлены права кіравання на адзін год. Пасля заканчэння названага тэрміну хацеў атрымаць вадзіцельскае пасведчанне, аднак не пераздаў экзамен. У хуткім часе пазнаёміўся з чалавекам з Наваполацка, які сказаў, што можа дапамагчы атрымаць правы. Для гэтага патрэбна чатыры […]

Продолжить чтение

Спасла от смерти лебедей

І можна дадаць – адчайны чалавек. Што іменна такая Дзіна Леанідаўна Окунева расказаў жыхар вёскі Любжына. Некалькі дзён таму раптоўна пакрылася лёдам Любжынскае возера і ў ледзяны палон трапілі тры лебедзі, а чацвёрты трывожна хадзіў ля іх і як бы клікаў на дапамогу. На бяду птушак якраз і адгукнулася Дзіна Леанідаўна. Хоць і папярэджвалі яе […]

Продолжить чтение