Включены в программу капитального ремонта

У праграму капітальнага рамонту жыллёвага фонду па Ушацкім раёне ў бягучым годзе ўключаны дамы №2, 8 па вуліцы Ленінскай, дом №30 па вуліцы Фрунзе, дом №12 па вуліцы Дзяржынскага (выраб праектнай дакументацыі на капітальны рамонт даху) у гарпасёлку. Аб’ём укладзеных грашовых сродкаў на рамонт гэтых дамоў у 2011 годзе складзе 550 мільёнаў рублёў.

Продолжить чтение

Благоустройство дворовых территорий городского посёлка

У 2011 годзе згодна праграме добраўпарадкавання дваровых тэрыторый “Двары” прадугледжана комплекснае добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый  дома №1 корпус 1 і 3 па вуліцы Віцебскай у гарпасёлку, а таксама рэканструкцыя дваровай тэрыторыі па вуліцы Ленінскай, 16. На добраўпарадкаванне  названых тэрыторый плануецца затраціць 438 мільёнаў рублёў. Гэта як бюджэтныя сродкі (Ленінская, 16), так і крэдыты забудоўшчыкаў ЖБК.

Продолжить чтение

Ушачский район готовится к посевной кампании

Вытворчую нараду старшыня райвыканкама пачаў з падрыхтоўкі да чарговай пасяўной кампаніі. Гэтай жа тэме прысвячалася і пасяджэнне аблвыканкама, якое прайшло тыдзень таму. Будзе фінансіравацца набыццё паліва, запчастак, угнаення, насення. У раёны паступіць дадатковая тэхніка, а вось тая, што ёсць, павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці да 1 сакавіка. Алег Анатольевіч Кавалёнак прыгадаў, што для забеспячэння пасяўной […]

Продолжить чтение

«Человек года Витебщины»

Лаўрэатамі звання “Чалавек года Віцебшчыны” становяцца самыя лепшыя працаўнікі вобласці. Больш таго – лепшыя з лепшых, бо спачатку сваіх узорных прадстаўнікоў у розных галінах вылучаюць раёны, а потым ідзе адбор унутры намінацый. Прынцып, “кожнай сястры па завушніцы” тут не спрацоўвае, ідзе вельмі жорсткі адбор па мностве паказчыкаў, па важкасці спраў. На жаль, прадстаўнікоў Ушаччыны, як […]

Продолжить чтение

Работа «общественной приёмной» в феврале

У лютым асабісты прыём грамадзян у “грамадскай прыёмнай” пры Ушацкім раённым выканаўчым камітэце правядуць: 9 – загадчыца дзяржаўнай натарыяльнай канторы Ушацкага раёна Жанна Леанідаўна Каваленка, 15 – кансультант суда Ушацкага раёна Яўгенія Анатольеўна Клачок, 22 – старшы памочнік пракурора Ушацкага раёна Віталь Эдуардавіч Банеўскі. Прыём будзе праводзіцца ў Доме Савета па вуліцы Ленінскай, 12, кабінет […]

Продолжить чтение

Программа «Чистые поля» в Ушачском районе

Уздоўж дарог і каля палёў, пэўна, многім давялося бачыць людзей, якія займаліся высечкай кустоўя і дрэў. Але нямногія зразумелі, з якой мэтай праводзіцца такая работа. На Віцебшчыне ў рамках спецыяльнай абласной праграмы “Чыстыя палі” ва ўсіх раёнах разгорнута масавая работа па ачыстцы палёў ад драўнінна-хмызняковай расліннасці, ліквідацыі вымачак. У нашым раёне, як у нямногіх іншых, […]

Продолжить чтение

Освоили монтаж железобетонных конструкций

Адно з самых перспектыўных прадпрыемстваў раёна ПУП “Сарочына” пашырае свае плошчы. Ужо сёння на тэрыторыі свінагадоўчага комплексу разгарнулася будаўніцтва новага свінарніка. Усяго ж побач з дзеючымі адкормачнікамі плануецца пабудаваць тры новыя, якія будуць разлічаны больш чым на дзве тысячы галоў кожны. Падрадчыкам з’яўляецца наша будаўнічая арганізацыя ПМК-66. Будаўнікі прадпрыемства смела ўзяліся за новы аб’ект. На […]

Продолжить чтение

Подарок от суперлото Ильюшинской школе

Нядаўна фартуна ўсміхнулася нашаму раёну. 22 студзеня дабрачынная акцыя “Суперлато – дзецям” запрасіла на чарговую гульню прадстаўнікоў з Ушач. Дырэктар Ільюшынскай школы А.М.Азевіч атрымаў ад арганізатараў акцыі сертыфікат на суму 3 мільёны рублёў на набыццё спартыўнага інвентару для сваёй установы, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Л.Р.Карабань у “прамым эфіры” падзякавала за такі цудоўны падарунак і “вызначыла” […]

Продолжить чтение

Лучшие молокосдатчики

– Вызначаны лепшыя малаказдатчыкі сярод насельніцтва Ушацкага раёна за 2010 год. Імі сталі Валянціна Леанідаўна Вальвачова з Дубраўкі, якая прадала ад дзвюх кароў 13588 кілаграмаў малака, Ганна Васільеўна  Мамонава з Матырына – 5567 кілаграмаў ад  адной каровы, Лідзія Усцінаўна Скурковіч з Павулля – 5520 кілаграмаў. Згодна палажэння Лепельскага малочна-кансервавага камбіната аб прэміраванні, ўлічвалася найбольшая колькасць […]

Продолжить чтение

Хозяин Александр Присмаков

Хочацца развесці новыя пароды жывёлы, – сказаў нядаўна зайшоўшы ў рэдакцыю жыхар гарпасёлка С.У.Каранеўскі. – У прыватнасці мяне цікавяць в’етнамскія свінні. Каб вось даведацца, хто іх у нас разводзіць і ці выгадная гэтая справа. Адказам на зацікаўленае пытанне нашага актыўнага чытача і будзе наступная карэспандэнцыя. З прыемнасцю назірала: як толькі Аляксандр Анатольевіч Прысмакоў прыязджае да […]

Продолжить чтение