Ушачская райбольница приглашает жителей района принять участие в Дне донорства

Общество

Ушацкая бальніца запрашае жыхароў раёна паўдзельнічаць у Дні донарства, які пройдзе ў актавай зале паліклінікі 12 лютага. Пра жаданне зрабіць добрую справу ўжо зараз трэба праінфармаваць свайго ўчастковага тэрапеўта, які выдасць накіраванне на праходжанне пэўных медыцынскіх абследаванняў.

Варта нагадаць, што донарам можа стаць чалавек ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, вагой не менш за 55 кілаграмаў, які не мае цяжкіх хранічных захворванняў. Група крыві і рэзус-фактар значэння не маюць.

Донара чакае грашовае ўзнагароджанне. У дзень кроваздачы ён мае права на выхадны, які, між іншым, аплачваецца па месцы працы. Можна ўзяць выхадны за свой кошт і ў любы зручны для сябе час. Пры 20 бясплатных кроваздачах чалавек атрымлівае пашпарт донара, які гарантуе пэўныя сацыяльныя льготы.

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца па тэлефоне 5-07-45 – на вашы пытанні адкажа загадчык кабінета трансфузіялагічнай дапамогі Аляксандр Сяргеевіч Вусько.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *