Калі ў Віцебску на мінулым тыдні зацвілі прымулы, то ў Жаўніне Вялікадолецкага сельсавета – выраслі грыбы. Фенолага з паўвекавым стажам Мікалая Мікалаевіча Кірпіча гэта не вельмі здзівіла, бо ў яго запісах за 1971 год пазначана, што 29 студзеня на Ушаччыне цвілі пралескі. Так што анамальна цёплыя зімы былі і раней. Пытанне выклікала назва грыбоў, якія ён сфатаграфаваў за бацькоўскай хатай. Адны кажуць – гэта познія восеньскія апенькі, другія – зімовыя, трэція – ілжывыя. Што грыбы з вельмі разнастайнага роду апенек – пацвердзіў і інтэрнэт. А паколькі сярод іх ёсць і вельмі атрутныя, праўда, пераважна ў летні час, то лепш не рызыкаваць і паляваць выключна з фотаапаратам.
Дарэчы, калі Вы таксама “злавілі” рэдкія кадры, тады дасылайце ў рэдакцыю.