Сказочная атмосфера царит и в Садках

Год малой родины

Галоўная ёлка ўстаноўлена ўжо і ў Садках. І хоць зусім не ў цэнтры знаходзіцца сядзіба Пасканенкавых-Санько, аднак выглядае лясная прыгажуня, быццам на плошчы. І ад таго, што зіхаціць з каталіцкіх Каляд, і таму што расце на прасторнай пляцоўцы перад домам і эксклюзіўнай альтанкай з дрэва. Нібыта недзе на гарадской плошчы ля адкрытага кафэ.

Яна ўжо двухметровая, і калі добраўпарадкоўвалі былыя мінчане тэрыторыю вакол дома, спецыяльна пасадзілі чорную елку. Для святаў, каб не набываць штогод жывую ці штучную. Гэта ж радуе круглы год.

Малая радзіма заўсёды выклікае шчымлівыя пачуцці. Аднак нярэдка сумныя, з-за таго, што не свецяцца вокны вясковых хат. У Садках жа пануе казачная атмасфера, хочацца завярнуць на агеньчык і сагрэцца ад цяпла прыгожай цаглянай печы. Стварылі ж гэтую казку рэальныя людзі. Хоць куточак Далеччыны не з’яўляецца малой радзімай ні Ліліі Юльянаўны, ні Аляксандра Пятровіча, аднак гэта ўжо ў мінулым. Радзіма там, дзе каханне, сказаў нехта з вялікіх, а Аляксандр і Лілія пераконваюць сваім прыкладам. І хоць для ідыліі ў гэтым спакойным куточку ім ніхто не патрэбны, яны кажуць, што не баяцца, калі ля ёлкі збярэцца шмат народу, наадварот: “Мы гасцям заўсёды рады!”.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *