Увага – дзеці!
Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства пад такой назвай будзе праводзіцца ў рэспубліцы з 25 жніўня па 5 верасня. У гэты перыяд на ўсіх механічных транспартных сродках падчас руху ў светлы час сутак павінна быць уключана блізкае святло фар ці дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці). Асаблівая ўвага супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі будзе ўдзяляцца выкананню вадзіцелямі хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозцы малых.