С 15 мая официально начался купальный сезон

Профилактика и безопасность

З 15 мая афіцыйна пачаўся купальны сезон, і ўшацкія пляжы годна падрыхтаваліся да прыняцця адпачываючых. Напярэдадні ўзгаданай даты вадаёмы абследаваны вадалазамі – допуск спецыялістаў атрымалі пляжы на возеры Вечалле, ля лагера “Турасполле” на рацэ Дзіва і санаторыя “Лясныя азёры” на Должыцы. У аўторак пачалі несці сваю вахту на Вечаллі работнікі выратавальнага паста, а камунальная служба заканчвае добраўпарадкаванне пляжаў.

Дарэчы будзе нагадаць і асноўныя правілы бяспекі падчас знаходжання на вадаёмах. Забараняецца купацца ў нявызначаных для гэтага месцах: кар’ерах, саджалках, пажарных вадаёмах і г.д., распіваць на пляжы спіртныя напіткі і заходзіць у ваду ў стане ап’янення. Нельга пакідаць ля вадаёмаў дзяцей без нагляду дарослых. Смяротную небяспеку для жыцця ўяўляе плаванне на плытах, дошках, камерах і іншых падобных сродках. Хочацца спадзявацца, што надыходзячы летні сезон прынясе ўшачанам толькі станоўчыя эмоцыі.

Э.ВЕРТАШОНАК, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *